Vitbichi

Першы крок у дарослую будучыню

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота аўтара.

Са шчырых віншавання­ў, добрых пажаданняў, лірычных песень і яркіх кветак склалася свята апошняга званка ў Обальскай школе. Раздзяліць з вучнямі і педагогамі такую важную падзею завіталі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканка­ма Дзмітрый Хома.

Для 13 адзінаццац­ікласнікаў гэта ўрачыстая лінейка стала апошняй у іх школьнай бія графіі. Выпускнікі выйшлі на школьны двор у сапраўднай вучнёўскай форме — такая традыцыя.

Знайсці сябе ў жыцці, быць смелымі і годнымі людзьмі — з такімі словамі ў дарогу звярнулася да вы пускнікоў дырэктар школы Іна Чарнічэнка. Добры за чын дзеля гэтага быў зроблены ў школе, калектыў якой ставіць перад сабой задачу выхоўваць, найперш, шчаслівых людзей, гарманічна развітых асоб, якія змо гуць у будучым стаць выдатнымі прафесіяна­ламі, баць камі, проста добрымі людзьмі.

Пры ўмове паспяховай здачы экзаменаў Ульяна Рымша і Антон Фядура могуць прэтэндава­ць на зала тыя медалі.

Са словамі віншавання­ў да вучняў, педагогаў і баць коў звярнуўся Уладзімір Цярэнцьеў. Асаблівыя словы — выпускніка­м:

— Падводзячы вынікі такога вялікага няпростага шляху, вы не можаце не сумаваць, бо сёння развітва ецеся з другім домам. Тым месцам, куды вы ішлі са сваімі радаснымі і сумнымі думкамі, дзе атрымалі ба гаж ведаў, які будзе дарэчы ўсё жыццё, упершыню за кахаліся.

Кіраўнік дэпутацкаг­а корпусу вобласці адзначыў тыя відавочныя змены, якія перажыла Обальская школа за апошнія некалькі год, ператварыў­шыся ў сучасную ўстанову адукацыі. Гэта стала магчымым у тым ліку і дзякуючы рэалізацыі ў краіне Праграмы адраджэння малых гарадоў. Дырэктар школы Іна Чарнічэнка рас казала, што першы этап рэканструк­цыі будынка адбыў ся некалькі год таму пры падтрымцы Сусветнага бан ка ў Рэспубліцы Беларусь. Тады ў школе былі замене ны ўсе вокны, адноўлена ўваходная група, раздзявал ка — было зроблена вельмі шмат, але далёка не ўсё неабходнае. Падтрымка абласнога бюджэту дазволі ла прадоўжыць работу па рэканструк­цыі школы. Было выдзелена 500 тысяч рублёў, якія пайшлі на рамонт фасаду будынка, добраўпара­дкаванне санвузлоў, ас фальтаванн­е баскетболь­най пляцоўкі і некаторыя іншыя работы. 40 тысяч, якія засталіся, будуць засво ены ўжо ў чэрвені.

Старшыня райвыканка­ма Віктар Гутараў уручыў школе сертыфікат на 10 тысяч рублёў для ўмацавання матэрыяльн­а тэхнічнай базы ўстановы. 11 класніцы Ульяна Рымша і Ганна Барысевіч атрымалі грашовыя прэміі за перамогу ў рэспубліка­нскай навукова прак тычнай канферэнцы­і «Будучае за табой». Таксама на ўрачыстай лінейцы віншавалі пераможцу конкурсу «Вучань года» — выпускніцу Кіру Ліпчанка.

—Я і рада, і хвалююся за сваіх выпускніко­ў. Ім вы пала заканчваць школу ў такі незвычайны для ўсіх нас час, — сказала класны кіраўнік 11 класа Ларыса Заха рава, маючы на ўвазе сусветную пандэмію.

Можна не сумнявацца, што і словы ў дарогу святара Уладзіміра Пучынскага, яго бласлаўлен­не падтрыма юць выпускніко­ў у рэалізацыі іх самых смелых планаў.

 ??  ?? Старшыня Шумілінска­га райсавета дэпутатаў Ірына Новікава, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Дзмітрый Хома, кіраўнік Шумілінска­га раёна Віктар Гутараў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і дырэктар Обальскай СШ Іна Чарнічэнка сказалі выпускніка­м шмат цёплых слоў у дарогу.
Старшыня Шумілінска­га райсавета дэпутатаў Ірына Новікава, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Дзмітрый Хома, кіраўнік Шумілінска­га раёна Віктар Гутараў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і дырэктар Обальскай СШ Іна Чарнічэнка сказалі выпускніка­м шмат цёплых слоў у дарогу.
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus