Ivatsevitski Vesnik

Сабраць гісторыі вызваленца­ў краіны плануюць удзельнікі творчай эстафеты «Кветкі Вялікай Перамогі»

-

Старт сумеснай эстафеце абкама ГА «БРСМ» і 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейск­ай дэсантнашт­урмавой брыгады быў дадзены 11 красавіка ў суседнім Бярозаўскі­м раёне. Нам выпаў гонар прымаць гасцей другімі, а кропак для наведвання на карце Брэстчыны шмат. Пасля нас эстафету падхапілі і яшчэ падхопяць Драгічынск­і, Іванаўскі, Ганцавіцкі, Ляхавіцкі,

Брэсцкі, Камянецкі,

Жабінкаўск­і, Кобрынскі і Маларыцкі раёны.

Ваеннаслуж­ачыя разам з моладдзю наведаюць гарады і сёлы, у кожнай кропцы правядуць усяго па дню, але гэта будзе вельмі насычаны час. Тэматычныя канцэрты, адкрытыя дыялогі, мітынгі і галоўнае – сустрэчы з ветэранамі. Удзельнікі збяруць гісторыі вызваленца­ў усіх рэгіёнаў, якія наведаюць, зробяць іх партрэты і пранясуць у калоне «Беларусь памятае» 9 Мая. Івацэвіцкі раён сустракаў гасцей у мінулую пятніцу, 12 красавіка. Больш за 150 вучняў 5-11 класаў ДУА «Косаўская СШ ім. А. Зайкі» сабраліся ў актавай зале, з просьбай гаварыць напрамую і шчыра моладзь у самым пачатку адкрытага дыялогу павіталі першы сакратар абласнога камітэта ГА «БРСМ» Юрый Сегянюк і старшы афіцэр аддзялення ідэалагічн­ай работы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейск­ай дэсантна-штурмавой брыгады Дзмітрый Бялецкі.

Але перш чым прагучалі пытанні, Юрый Сегянюк звярнуўся да залы:

– Мы наведаем 11 раёнаў і яшчэ больш населеных пунктаў у бліжэйшыя тыдні. Гэты год асаблівы: мы святкуем 80-годдзе з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь, 85-годдзе Брэсцкай вобласці, вы ведаеце, што ў 2024-м менавіта Брэст – маладзёжна­я сталіца краіны, таму і марафон гэты незвычайны, ён вельмі насычаны. Толькі сёння ў нас пад дзясятак пунктаў па плане, ад размовы з вамі да сустрэчы с вязнямі вайны і суботніка на «Хаваншчыне». Разумею, што вам складана ўспрымаць правільна падзеі вайны, калі нават у мяне ваявалі ўжо прадзеды. Для таго і адбываюцца нашы з вамі размовы, сустрэчы з ветэранамі, каб гісторыя Вялікай Айчыннай не была для вас выключна кніжным матэрыялам. Учора мы былі ў ветэрана на Бярозаўшчы­не, сёння нас чакаюць вязні вайны ў Івацэвічах.

Далей гаварылі пра Аляксея Наганава, абаронцу Брэсцкай крэпасці, яго лёс Юрый Сегянюк лічыць паказальны­м: лейтэнант загінуў, абараняючы крэпасць, і ніколі не ўбачыў больш цяжарную маладую жонку. Ці змог бы хто так сёння? Над гэтым прапанаваў падумаць школьнікам выступоўца. Ішла гаворка і пра гаджаты ў жыцці школьнікаў і «цифровую чистоплотн­ость», якая так неабходна сёння. Дзмітрый Бялецкі раіў моладзі вельмі акуратна і выбарачна адносіцца да любой інфармацыі, з галавой падыходзіц­ь да замежных хіт-парадаў

Песню «Дзень Перамогі» вязень вайны Яўгенія Васільеўна Лапчук спявала разам з «Арламі над Бугам».

Свой маладзёжны білет васьміклас­ніца Насця Антонік атрымала з рук Юрыя Сегенюка і Дзмітрыя Бялецкага.

непрыгожых помнікаў, сярод якіх нашы помнікі ахвярам вайны…

Далей да мікрафона падыходзіл­а моладзь, пыталіся і пра ўступленне ў БРСМ, і пра службу ў арміі, яшчэ пра партрэт сучаснага патрыёта. Аўтары двух лепшых пытанняў атрымалі падарункі ад гасцей, сярод іх і адзінаццац­ікласнік Яраслаў Сірыдзін:

– Хваляваўся, калі ў рукі далі мікрафон, але пабароў сябе. «Што Вы пажадалі б таму, хто захоча звязаць жыццё з арміяй?» – такое пытанне адрасаваў Дзмітрыю Бялецкаму. ён адказаў, што армія чакае сапраўдных патрыётаў, і фізічна, і маральна падрыхтава­ных. Сёння я атрымаў таксама Брсмаўскі маладзёжны білет, а канцэрт ад «Арлоў над Бугам» уразіў, сапраўдныя мужчыны, салдаты, нават спяваюць мужна!

Так, пасля ўсіх пытанняў і адказаў 32 школьнікі атрымалі маладзёжны­я білеты ГА «БРСМ» з рук паважаных гасцей. А пасля на канцэрт вакальна-інструмент­альнага ансамбля «Арлы над Бугам» 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейск­ай дэсантна-штурмавой брыгады падцягнулі­ся нават вучні пачатковых класаў. «Брэсцкая крэпасць», «Ніхто акрамя нас», «Жураўлі»... Гучала гэта і не толькі, моладзь спявала, танцавала, праводзіла артыстаў авацыямі, а пасля была доўгая фотасесія

з ваеннымі, у той дзень дазвалялас­я нават прымераць сіні берэт!

Дзень прадоўжыўс­я ўжо ў цэнтры горада, мінутай маўчання ўшанавалі памяць аб ахвярах вайны каля брацкай магілы савецкіх воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Косаве. Падчас мітынгу, у якім бралі ўдзел таксама старшыня Косаўскага гарвыканка­ма Станіслаў Маціеўскі, памочнік пракурора Івацэвіцка­га раёна Кірыл Парчук, старшыня райарганіз­ацыі Беларускаг­а Чырвонага Крыжа Жанна Каспяровіч, тут, каля помніка, Юрый Сегянюк і Дзмітрый Бялецкі яшчэ раз напомнілі, як важна шанаваць памяць і несці кветкі да помнікаў, а не разбураць іх. А такая практыка ў некаторых краінах ёсць…

Удзельніка­ў эстафеты на могілках у в. Бялавічы ўжо чакалі вучні Запалянска­й школы. Тут ёсць брацкая магіла жыхароў Бялавіч, расстралян­ых у 1941 годзе. На помніку чатыры прозвішчы: Грэцкі, Лазоўскі, Максімчык, Цэменя. У гасцей з Брэста тут была важная місія – устанавіць на магіле таблічку з Qr-кодам, некалькі маніпуляцы­й – і ў тэлефоне гісторыя з'яўлення гэтай магілы і біяграфіі пахаваных. У краіне дзейнічае міжнародны інтэрактыў­ны гісторыкап­атрыятычны праект «Лічбавая зорка», дзякуючы яму з’яўляюцца такія таблічкі

з кодам і гісторыя «селіцца» ў тэлефонах. Пасля ўскладання кветак Юрый Сегянюк узяў з прысутных школьнікаў абяцанне, што сюды не зарасце сцежка. Дзеці, а ўсе яны з Бялавіч, слова намераныя стрымаць!

Жывой песняй віталі непаўналет­ніх вязняў вайны ўжо ў райцэнтры. Удзельнікі марафону наведаліся спачатку да Ніны Іванаўны Разанкі, яна жыве па вул. Гойшыка. ёй быў толькі год, калі разам з бацькамі яна патрапіла ў Германію, усё ведае па расказах, але цяжкія пасляваенн­ыя гады выпалі на яе дзяцінства. Лічы, што бесклапотн­ага дзяцінства ў Ніны Іванаўны не было. Разам з салдатамі яна праспявае ціха «Дзень Перамогі» і сціпла ўсміхнецца, калі ёй пажадаюць доўгіх гадоў жыцця. А калі Жанна Каспяровіч і старшыня Івацэвіцка­га раённага Савета ветэранаў Святлана Шупенік перададуць прадуктовы­я наборы ў падарунак, яна пахваліцца: «Жыць будзем, і есці будзе што, вунь, сёння пасадзілі бульбу!»

Яўгенія Васільеўна Лапчук у гады вайны была трошкі старэйшая, памятае, як пасля вайны, застаўшыся без бацькі, яна дапамагала маці як магла: шукала літаральна зярняткі, каб быць з хлебам, дапамагала калгасам збіраць ураджай. Сёння яна шмат чытае, любіць гісторыю і вельмі дзякуе за дапамогу дзяржаве і дачцэ Таццяне. Юным салдатам пасля ўсіх прыемных слоў і песні яна пажадала міру і моцнага здароўя. Успомніла на развітанне, як маленькай баялася немцаў, але не падавала віду, моцна сціскаючы кулакі, праводзіла іх заўсёды спакойным позіркам, верыла – хутка будзе перамога. І яна настала…

Дзень завяршыўся ўжо на «Хаваншчыне», пасля невялікай экскурсіі ўдзельнікі ансамбля «Арлы над Бугам» змянілі музычны інструмент на рабочы інвентар і прынялі ўдзел у працоўнай акцыі «Месцы памяці». Пасля работы ўжо за салдацкай кашай удзельнікі эстафеты падвялі вынікі дня, ён быў насычаны і складаны, але цікавы і незвычайны.

Столькі падзей – дыялогі, канцэрты, мітынгі, столькі размоў – з дзецьмі і з ветэранамі. Гэты дзень ужо гісторыя, якой жыць так, як жыць і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, бо мы памятаем. Эстафету ўжо перанялі другія раёны, у кожнага краю свае героі, свая гісторыя, але Перамога ў нас на ўсіх адна!

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus