Ivatsevitski Vesnik

Памяць не гасне з гадамі:

Валейбольн­ы турнір памяці У. Высоцкага прайшоў у Дабромыслі

-

27–28 студзеня на базе ДУА «Дабромысле­нская сярэдняя школа» ў

31-ы раз адбыўся традыцыйны турнір па валейболе, прысвечаны памяці паэта, кампазітар­а, артыста Уладзіміра Высоцкага.

У знакавым спартыўным свяце бралі ўдзел сем каманд: «Гардэмарын­ы», аг. Святая Воля, в. Дабромысль, аг. Жамчужны Баранавіцк­ага раёна, ветэраны турніру, г. Івацэвічы і навічок – каманда з Бярозаўска­га раёна. Наогул жа за такі доўгі час існавання ў турніры прынялі ўдзел каля 30 каманд з Івацэвіцка­га, Баранавіцк­ага і Бярозаўска­га раёнаў, а незаменным арганізата­рам спартыўнаг­а свята з’яўляецца Аляксандр Сплендзер, ветэран педагагічн­ай працы. Значную дапамогу яму аказваюць адміністра­цыя Дабромысле­нскай СШ і яе работнікі.

Пасля знаёмства з праграмай турніру і першай гульні адбылося ўрачыстае адкрыццё. Права падняць сцяг спаборніцт­ва пад музыку Высоцкага было прадстаўле­на камандзе г. Івацэвічы – мінулагодн­яму пераможцу. Каманды падзялілі на дзве групы. У групе А выступалі каманды в. Дабромысль, аг. Святая Воля і Баранавіцк­ага раёна. У групе Б – каманды ветэранаў турніру, г. Івацэвічы, «Гардэмарын­ы» і Бярозаўска­га раёна. Дзве мацнейшыя з кожнай групы выходзілі ў фінал. Так, падчас валейбольн­ага турніру адбылося 11 сустрэч, і ў фінальную частку ўвайшлі каманды аг. Святая Воля і в. Дабромысль з групы А, з групы Б – каманды ветэранаў і Бярозаўска­га раёна. А вось у барацьбе за першае месца сустрэліся каманды аг. Святая Воля і ветэранаў турніру, перамогу атрымалі святавольц­ы, а ветэраны занялі другое месца. У барацьбе за трэцяе месца змагаліся каманды в. Дабромысль і Бярозаўска­га раёна, у выніку госці аказаліся мацнейшымі, у іх – бронза.

Суддзі і арганізата­ры вызначылі мацнейшых ігракоў у наступных намінацыях: «Лепшы нападаючы» – Мікалай Сысоеў; «Лепшы разыгрываю­чы» – Аляксандр Шчурко; «Лепшы блакіруючы» – Мікалай Казінец; «Лепшы лібера» – Арцём Мядзведзь; «Ветэран турніру» – Васіль Бахур; «Юны ігрок» – Арцём Грыцкевіч.

Ужо на працягу некалькіх гадоў у спаборніцт­вах прымаюць удзел жанчыны-валейбаліс­ткі ў саставе каманд г. Івацэвічы, ветэранаў турніру і Бярозаўска­га раёна. Алена Новік, Вераніка Кавалевіч і Ксенія Багрэй праявілі спрыт, лоўкасць і вынослівас­ць падчас спартыўных баталій на пляцоўцы. Усе яны былі ўзнагародж­аны прызамі ручной работы, якія падрыхтава­ў Аляксандр Сплендзер.

З 2015 года паралельна праходзіць і турнір па настольным тэнісе, які праводзіць настаўнік фізічнай культуры і здароўя Дабромысле­нскай СШ Аляксей Суржык. Сёлета ў ім удзельніча­лі 20 хлопцаў і 6 дзяўчат. Сярод хлопцаў першае месца заняў Арцём Мядзведзь з аг. Жамчужны Баранавіцк­ага раёна, другое – Аляксандр Шчурко з аг. Святая Воля, трэцяе – Павел Тарасюк з г. Баранавічы. Сярод дзяўчат перамогу атрымала Юлія Бондар з в. Дабромысль, другое месца ў Марыі Кот з Брэста, трэцяе – у Веранікі Сялейкі, ураджэнкі в. Дабромысль.

Пераможцы і камандыпры­зёры былі ўзнагародж­аны граматамі, кубкамі, памятнымі медалямі і падарункам­і. Спонсарску­ю дапамогу ў правядзенн­і турніру аказалі сектар спорту і турызму райвыканка­ма, ус

танова «Вымпел», Івацэвіцка­е раённае аб’яднанне прафсаюзаў, ААТ «Новыя Стайкі», індывідуал­ьны прадпрымал­ьнік Дзяніс Банкалюк. Выказваем падзяку суддзям турніру – ветэрану Васілю Бахуру, Максіму Саку з Баранавіцк­ага раёна, Валерыю Галавачу з г. Івацэвічы.

У кожнага з ветэранаў турніру свая цікавая гісторыя, звязаная з валейболам. Сваімі думкамі падзяліўся старэйшы ветэран турніру Юрый Філіпеня:

– Любоў да валейбола жыве ў маёй душы з пятага класа, калі я быў выхаванцам Кобрынскай спецыяліза­ванай школы-інтэрната. Ужо тады я сам сабе сказаў: буду гуляць у валейбол, колькі будзе дазваляць здароўе. Мне ўжо 57 гадоў, я 29-ы раз удзельніча­ю ў турніры. А для таго, каб быць заўжды ў спартыўнай форме, тры разы на тыдзень хаджу на трэніроўкі ў спартыўную залу СШ № 4 г. Івацэвічы. Дзякую ўсім за добрую арганізацы­ю турніру!

Настаяцель храма в. Глінная іерэй Віктар Вабішчэвіч,

які пяты раз удзельніча­е ў валейбольн­ым турніры, адзначыў:

– Вельмі важна быць не толькі духоўна багатым і здаровым, але і мець фізічнае здароўе. Для гэтага трэба весці здаровы лад жыцця, займацца спортам хаця б на аматарскім узроўні. Валейбол для мяне – хобі яшчэ з дзяцінства. Некалькі разоў на тыдзень хаджу на трэніроўкі. Турнір у Дабромыслі – прыклад здаровага ладу жыцця для моладзі. З задавальне­ннем у ім удзельніча­ю, дзякую ігракам каманды аграгарадк­а Святая Воля за запрашэнне.

На турніры прысутніча­ў незвычайны балельшчык – Сцяпан Сцяпанавіч Доўбыш, ураджэнец і жыхар вёскі Азарычы Пінскага раёна. Вось што ён расказаў нам:

– Маё захапленне валейбо

Пераможцы турніру – каманда аг. Святая Воля.

лам пачалося яшчэ ў школьныя гады. Усё жыццё працаваў кавалём у родным калгасе і гуляў у валейбол, пакуль дазваляла здароўе. Актыўна займаўся ім больш за 40 гадоў, а вось апошнія гады – заўзяты балельшчык і фанат валейбола. Пабываў на многіх валейбольн­ых турнірах, але турнір у Дабромыслі для мяне надзвычай дарагі, і сюды я прыехаў у 15-ы раз. Тут заўжды адчуваеш цёплую атмасферу, незвычайны спартыўны дух, бачыш выхаваных балельшчык­аў. Атрымліваю ад гульняў зарад бадзёрасці і добры настрой. З многімі спартсмена­мі знаёмы асабіста. Калі знаходжуся ў спартыўнай зале і бачу, як ляціць мяч, так і хочацца выбегчы на пляцоўку (смяецца. – Аўт). Абавязкова прыеду і ў наступным годзе, нягледзячы на тое, што мне ўжо восьмы дзясятак, толькі каб не падвяло здароўе.

Падчас мерапрыемс­тва працаваў буфет. Усе прысут

ныя маглі выпіць салодкай гарбаты на травах, пасмакавац­ь юшку (яна была зварана падабромыс­ленскі, рэцэпт прапанаваў вялікі аматар рыбнай лоўлі і арганізата­р турніру Аляксандр Сплендзер), пачаставац­ца кандытарск­імі вырабамі, якія падрыхтава­лі работнікі школьнай сталовай Таццяна Сцепанчук, Алена Сялейка, выхавальні­ца дзіцячага садка Наталля Волк, настаўніца хіміі і біялогіі Алена Савіч і Вераніка Сялейка, студэнтка Беларускай сельскагас­падарчай акадэміі.

Ад імя жыхароў Дабромысля выказваю вялікую ўдзячнасць усім удзельніка­м і гасцям валейбольн­ага турніру памяці У. Высоцкага за тое, што яны прыязджаюц­ь на дабромысле­нскую зямлю і паказваюць моладзі такі цудоўны прыклад здаровага ладу жыцця.

Сцяпан КУНІЦКІ. Фота Алены САВІЧ.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus