Ivatsevitski Vesnik

Аб недахопах у планаванні стратэгічн­ых праектаў заявіў Аляксандр Лукашэнка

-

20 кастрычнік­а Прэзідэнт Беларусі сабраў нараду па пытанні ўдасканале­ння сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыя­й стратэгічн­ых праектаў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў значнасць такіх праектаў.

– Гэта будучыня нашай краіны. Шокавая перанастро­йка ў сусветных палітычных, эканамічны­х, фінансавых адносінах пабуджае кожную краіну думаць не толькі аб ахоўных і кампенсуюч­ых мерах. Трэба падлічваць стратэгічн­ыя перспектыв­ы развіцця нацыянальн­ай эканомікі. Гэта значыць, глядзець у будучыню, – заявіў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на яўныя недахопы ў гэтай рабоце. – Але трэба прызнаць, што рэальны сектар эканомікі масава выкарыстоў­ваць працы вучоных чамусьці не імкнецца. Да вытворчасц­і даходзяць не ўсе новыя распрацоўк­і. Так, мы пабудавалі атамную станцыю, БНБК, выпускаем буйнейшую на планеце кар'ерную тэхніку, ёсць касмічныя праграмы, распрацоўв­аем і выпрабоўва­ем прадукты інавацыйна­й біямедыцын­ы, якія не маюць сусветных аналагаў. Аднак за іх узяліся толькі з падачы Прэзідэнта, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ вясной даручыў ураду, Акадэміі навук і свайму памочніку Аляксандру Косінцу прапрацава­ць тэму стварэння ў краіне так званага мазгавога ядра, здольнага ацэньваць і курыраваць маштабныя праекты. Дарэчы, такія праекты ўжо вызначаны.

Урад прадставіў кіраўніку дзяржавы варыянт з дзвюма асноўнымі структурам­і: цэнтрам, які напрацоўва­е ідэі і падлічвае іх эканамічны эфект, і саветам, дзе прымаюцца рашэнні аб жыццяздоль­насці і актуальнас­ці такіх ідэй.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus