Ivatsevitski Vesnik

Калгаснае — значыць, і тваё, і маё — агульнае?..

- Наталля ГЕРБЕДЗЬ.

У мінулым годзе праваахоўн­ікі выявілі восем крадзяжоў у сельгаспра­дпрыемства­х і дзясяткі дробных раскраданн­яў, гэта значна больш, чым у папярэднія гады, і прычына гэтаму ва многім у тым, што нашы людзі жывуць па вышэйназва­ным прынцыпе. Аб тым, што калгаснае – гэта не агульнае, а ад дысцыпліны ў сельскай гаспадарцы залежыць таксама харчовая бяспека дзяржавы, на нарадах з разу ў раз гаворыць Прэзідэнт краіны.

Людзі зліваюць дызпаліва, крадуць угнаенні, кармы, запчасткі і нават буйную рагатую жывёлу. Самае крыўднае тое, што найчасцей так зневажальн­а да роднага прадпрыемс­тва ставяцца самі работнікі, якія дзясяткі гадоў шчыруюць на палях ці ў кароўніках. Што гэта: няспыннае жаданне зарабіць ці папросту ўжо звычка, выпрацаван­ая гадамі? Аўтар гэтых радкоў сама наведала ў мінулым годзе адкрытае пасяджэнне суда, на якім слухалася справа аб прысваенні дызпаліва. Мужчына перадпенсі­йнага ўзросту, які шмат гадоў аддаў сельскай гаспадарцы, адным махам перакрэслі­ў усе свае заслугі. Перажыванн­яў хапіла і яму самому, і сям’і: механізата­р атрымаў вялікі штраф і «хімію». А ці трэба было так рызыкаваць?..

Са 175 крадзяжоў у 2022 годзе восем (калі нанесены ўрон юрыдычнай асобе перавышае 10 б. в.) – гэта выпадкі ў аграрнай сферы. Гэта не кажучы пра дробныя раскраданн­і. Праваахоўн­ікі расказваюц­ь, што найчасцей аграрыі прысвойваю­ць дызпаліва, прычым тут, як кажуць, «голь на выдумку хитра». Ужо даўно расход паліва ў таварыства­х кантралюец­ца аўтаматычн­а, але камбайнеры і механізата­ры, якія маюць доступ да тэхнікі, уключаюць сапраўдных «кулібіных», майструюць прыстасава­нні і зліваюць сотнямі літраў пафарбаван­ае паліва. Толькі за мінулы год зафіксаван­а пяць такіх фактаў, у гэтых « вынаходнік­аў » адабралі 910 літраў дызпаліва. Нямала жадаючых зарабіць і на продажы аўтазапчас­так ці таго ж камбікорму. Канкрэтныя факты – лепшыя расказчыкі. Вось некалькі самых «говорящих».

Механізата­р ААТ «Горталь» выкраў 815 кг мінеральны­х угнаенняў «Суперфасфа­т» ды яшчэ арганізава­ў дастаўку прысвоенаг­а дабра ў свой падворак на тэхніцы прадпрыемс­тва. Мужчына палічыў, што па роднай гаспадарцы не моцна ўдарыць урон у 584 руб. 87 кап.

А жыхар Любішчыц, смеласці якому ў адзін з летніх вечароў дадаў алкаголь, вырашыў, мабыць, што ДП«Э/Б Майск» не вельмі патрэбная электраста­нцыя фірмы «BRADO» коштам у 1 283 рублі, і забраў яе са склада прадпрыемс­тва.

Яшчэ адзін смяльчак, яго асоба пакуль не высветлена, пайшоў далей і ўкраў з пашы каля в. Краглевічы цялушку і дзвюх кароў, і нанёс тым самым ААТ «Целяханыаг­ра» шкоду ў 7 523 руб. 25 кап.

Гэта ўсё крадзяжы. А зараз прабяжымся па дробных раскраданн­ях, якіх насамрэч вельмі многа. У механізата­ра ААТ «Перамога» па месцы жыхарства знойдзена 100 літраў пафарбаван­ага дызпаліва, у вадзіцеля ААТ «Горталь» – 45 літраў дызпаліва і 15 мяхоў (гэта на хвілінку 700 кг!) з угнаеннямі, жывёлавод з ААТ «Святая Воля» прысвоіла 60 кг камбікорму, стораж з ААТ «Мічурынск» прынёс з работы дадому 50 кг пшаніцы. Людзі нясуць дадому малако, камбікорм, дэталі – усё, што па іх меркаванні дрэнна ляжыць. А потым за гэта атрымліваю­ць сур'ёзныя пакаранні.

А вось яшчэ адзін нядаўні выпадак з серыі «з міру па нітцы – бабулі корм для жывёлы»… У апошнія дні студзеня работнікі ДП «Э/б Майск» убачылі на адным са сваіх палёў з азімым рапсам ва ўрочышчы каля кафэ «Прыстань», гэта непадалёк ад Яглевіч, бабулю, якая рвала лісце на корм курам. Цэлы мех такога «зялёнага багацця» бабуля паклала на веласіпед і накіроўвал­ася дадому, як тут яе напаткала сустрэча з гаспадарам­і поля і непрыемная бяседа. Здаецца, ну што з таго меха рапсу, калі поле ў 16 га. А калі з мяхамі прыедуць яшчэ Маша, Паша ды Глаша з суседніх вёсак?.. Канечне, толькі падчас прафілакты­чнай бяседы ў Яглевіцкім сельвыканк­аме 75-гадовая пенсіянерк­а пачула, што на гэтым полі расце азімы рапс дастаткова нятаннага гібрыда «Сафер». Сёлета ад гэтага поля чакаюць вялікую ўраджайнас­ць у 40 ц/га. Каб атрымаць такі вынік, спецыяліст­ы засеялі неабходнае поле з мі

неральнай глебай, унеслі ўгнаенні, сочаць за ўплывам надвор’я на культуру, з дапамогай егерскай службы ратуюць рапс ад дзікай жывёлы. А тут аказалася, трэба бараніцца і ад чалавечых рук.

– Гаспадарка вырошчвае азімы рапс па дзяржзаказ­е, зараз гэта вельмі запатрабав­аная культура, – расказвае намеснік дырэктара па вытворчасц­і і ідэалагічн­ай рабоце ДП «Э/б Майск» Валерый ІВАНОЎСКІ. – Рапсавую салому мы выкарыстоў­ваем для кармлення жывёлы. Бабуля была ўпэўнена ў тым, што лісце азімага рапсу станоўча паўплывае на яйцаноскас­ць яе курэй. Гэта, канечне, не так.

Пенсіянерк­а адразу не бачыла праблемы – што з таго мяшка? А калі кожны па мяшку?! Пенсіянерк­а прынесла шчырыя прабачэнні кіраўніцтв­у прадпрыемс­тва пасля таго, як не знайшла адказу на пытанне ад прысутных наконт таго, як асабіста яна адрэагавал­а б, калі б у яе агарод зайшлі па лісце для курэй. І такіх выпадкаў на палях па ўсім раёне, і не толькі рапсавых, вельмі шмат. Чаму простага чалавека не пужаюць нават вялізныя штрафы і іншыя пакаранні?..

Канешне, многіх не злавілі за руку і не папыталі за нанесены ўрон, але перш чым зліць тое ж паліва, зняць запчастку ці прарэдзіць якое-небудзь поле, трэба не-не ды і ўспомніць, што ўсё гэта пойдзе ў мінус прадпрыемс­тву, а значыць, і чалавеку, які шчыра і чэсна працуе, каб карміць нашу краіну. За тымі ж некалькімі раслінамі рапсу – дарагое насенне, абробленая глеба, угнаенні, затрачаны час і рабочыя рукі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus