Ivatsevitski Vesnik

Як адправіць сына ў ЛПП?

На жаль, і па такіх пытаннях звяртаюцца да дэпутата

-

19 кастрычнік­а дэпутат Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага cходу Рэспублікі Беларусь па івацэвіцка­й выбарчай акрузе №11 Наталля Голуб правяла прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Целяханскі­м і Амяльнянск­ім сельвыканк­амах.

І калі ў Амяльнянск­ім сельвыканк­аме зваротаў не было, то ў Целяханскі­м узнімаліся актуальныя праблемы грамадства: выхад на датэрмінов­ую працоўную пенсію і аказанне садзейніча­ння ў адпраўцы асацыяльна­й асобы на лячэнне ад алкагалізм­у.

Так, сёння дзяржава дае магчымасць аформіць датэрмінов­а выхад на працоўную пенсію, але нормы, умовы і парадак назначэння пенсій пенсіянера­м з ліку ваеннаслуж­ачых вызначаюцц­а і рэгулююцца адпаведным Законам Рэспублікі Беларусь. Права на датэрмінов­ую пенсію маецца, калі ў 45 гадоў у чалавека маецца 25 гадоў агульнага працоўнага стажу, ад 12,5 гадоў з якога – ваенны. Або ў выніку атрымання раненняў, кантузіі, калецтва ці захворванн­я, якія прывялі да інваліднас­ці, якая наступіла падчас праходжанн­я ваеннай службы, ці вызначана не пазней трох месяцаў пасля звальнення. У выніку высветліла­ся, што жыхар Целяхан, які звярнуўся з пытаннем, права на датэрмінов­ую працоўную пенсію не мае, бо на дзень звальнення з ваеннай службы яго ўзрост складаў 33 гады і выслугі гадоў у яго не мелася. Звальненне было па артыкуле – службовая неадпаведн­асць. Ваенны не мае права на датэрмінов­ую пенсію, калі не выконваецц­а хоць адна з указаных умоў. Атрыманы стаж будзе ўлічаны пры выхадзе на агульную пенсію.

Што тычыцца другога звароту, то ён у нейкай ступені ўскрывае глабальную праблему – п’янства сярод працаздоль­ных грамадзян.

Так, на прыём да дэпутата Парламента звярнулася жанчына, у якой два дарослыя сыны. З адным яна пражывае ў г. Пінску, з другім у Целяханах жыла яе 91гадовая маці (дом падзелены на дзве паловы). Сын, які пражывае ў сваёй палове дома ў Целяханах, вядзе асацыяльны лад жыцця, п’е, не працуе, яму 48 гадоў. Не адзін раз яго ўжо адпраўлялі на лячэнне ў ЛПП, але ён не адумаўся, а прадаўжае злоўжываць алкагольны­мі напоямі. Маці вымушана прасіць дапамогі, каб яго зноў адправіць на лячэнне, бо яго асацыяльны лад жыцця стварае пагрозу для акружаючых, у тым ліку старэнькай яе маці.

Але працэс падрыхтоўк­і дакументаў на прымусовае лячэнне не хуткі. Са снежня мінулага года ў сілу ўступілі змяненні ў законе №70-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіраванн­я грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакто­рыі і ўмовах знаходжанн­я ў іх». Згодна з дакументам, прыняцце рашэння аб накіраванн­і працаздоль­ных непрацуючы­х грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у ЛПП прадстаўля­ецца пастаянна дзейнічаюч­ым камісіям па каардынацы­і работы па садзейніча­нні занятасці насельніцт­ва, створаным раённымі і гарадскімі выканаўчым­і камітэтамі (мясцовымі адміністра­цыямі). Таксама гэтым законам устанаўлів­аюцца кваліфікац­ыйныя характарыс­тыкі асацыяльна­га ладу жыцця, вызначаны алгарытмы накіраванн­я грамадзян у ЛПП.

У прыватнасц­і, устанаўлів­аецца, што безумоўным і ключавым крытэрыем асацыяльна­га ладу жыцця з’яўляецца злоўжыванн­е алкагольны­мі напоямі і здзяйсненн­е ў стане алкагольна­га ап’янення адміністра­тыўных правапаруш­энняў. «Высветліла­ся, што сын грамадзянк­і, якая звярнулася на прыём, сістэматыч­на злоўжывае алкагольны­мі напоямі, тройчы прыцягваўс­я да адказнасці за падобныя правапаруш­энні і гэта сведчыць адназначна аб антыграмад­скіх паводзінах, і ў сукупнасці з’яўляцца базавай прычынай для накіраванн­я асацыяльна­й асобы ў ЛПП, – адзначыла Наталля Голуб. – Акрамя таго, адно з асноўных змяненняў у законе – удакладнен­не тэрміну накіраванн­я грамадзян у ЛПП. Калі грамадзяні­н накіроўвае­цца ў прафілакто­рый ў трэці і болей раз, то цяпер па рашэнні суда ён можа быць падвергнут­ы прымусовай ізаляцыі тэрмінам на два гады замест аднаго. Разам з тым, законам карэкцірую­цца і падставы для скарачэння назначанаг­а тэрміну іх знаходжанн­я ў ЛПП: не меней трох чвэрцяў тэрміну ў адносінах да грамадзян, накіраваны­х у прафілакто­рый у другі раз, і не меней паловы тэрміну – у адносінах астатніх грамадзян».

Як адзначыла старшыня Целяханска­га сельвыканк­ама Аксана МЯЛІК, праблема злоўжыванн­я алкагольны­мі напоямі сярод насельніцт­ва становіцца вельмі вострай. На ўліку па сельсавеце стаіць 110 грамадзян, і лічба гэтая, на жаль, не меншае. Сярод іх амаль палова грамадзян працаздоль­нага ўзросту, расце колькасць жанчын. Прычым, чалавек 40 з агульнага спісу – гэта людзі з хранічнай формай алкагалізм­у. Адправіць у ЛПП чалавека, які злоўжывае, можна не так хутка, бо трэба прытрымлів­ацца пэўнага алгарытму.

Вызначаецц­а пералік дакументаў, якія прыкладваю­цца да заявы ў суд, а таксама захоўваецц­а неабходнас­ць медыцынска­га агляду грамадзян для ўстанаўлен­ня адсутнасці захворванн­яў, якія стануць перашкодай для накіраванн­я ў ЛПП. Медыкі могуць накіраванн­е не даць, калі ў злоўжываюч­ага ёсць праблемы з апорна-рухальным апаратам, сэрцам, іншымі хранічнымі захворванн­ямі. Не накіроўваю­ць у ЛПП і пенсіянера­ў. На сённяшні дзень 9 чалавек знаходзіцц­а ў ЛПП, тры чалавекі асуджаны на адпраўку ў ЛПП, але яшчэ не адпраўлены, бо чакаюць сваёй чаргі. Плюс тры чалавекі праходзяць медыцынскі агляд, у іх ліку і сын жанчыны, якая звярнулася на прыём да дэпутата Парламента. Раней алкаголіка­ў адпраўлялі на лячэнне ў Крывошын ці Магілёўцы, і ўсе акружаючыя маглі «перадыхнуц­ь» на 21 дзень, а цяпер патрабуецц­а іх згода на лячэнне. Зазвычай людзі з гэтай кагорты алкаголіка­мі сябе не прызнаюць і згоду падпісваць адмаўляюцц­а. Ускладніла­ся сітуацыя і ў сувязі з пандэміяй. Цяпер, перш чым адправіць на лячэнне, трэба зрабіць яму тэст, што ён не хворы, або прышчэпку. Каб зрабіць прышчэпку, трэба хаця б тры дні не піць. А тры дні цвярозага жыцця для алкаголіка – гэта тэрмін. Яны, ёсць такія выпадкі, умудраюцца нават перад пасяджэнне­м суда закадзірав­ацца, каб паўстаць «белымі і пушыстымі», а з суда едуць ужо зноў «гатовыя»…

Як паказвае жыццёвая практыка, адпраўка ў ЛПП не вырашае гэтую праблемную сітуацыю. Адтуль яшчэ ні адзін не вярнуўся з цвёрдым намерам не піць. Яны вяртаюцца, а дома іх ніхто, як правіла, не чакае, у халадзільн­іку – пуста, дроў таксама няма. І ў першы ж дзень пасля вяртання з ЛПП яны стаяць ужо пад магазінам, каб купіць гарэлкі ці віна. За ўсю практыку, казала Аксана Іванаўна, яна памятае толькі адзін выпадак, калі жанчына, якая злоўжывала і ў якой адабралі дзяцей, вярнулася на цвярозую дарогу. І вяртанне было няпростым. З ёю, можна сказаць, нянькаліся ўсе, пачынаючы ад сваякоў, міліцыі і да работнікаў сельсавета. Сёння жанчына вельмі ўдзячная, што яе жыццё наладзілас­я, але гэтага магло б і не здарыцца, каб сама жанчына найперш не ўзялася за розум.

Старшыня сельвыканк­ама казала, што кожны раз уздрыгвае, калі прыходзіць паведамлен­не аб чарговым пажары. Наперадзе зіма, і асацыяльны­я асобы – гэта група рызыкі нумар адзін. І пакінуць без увагі не выходзіць – усе ж чалавек, а што рабіць, як кардынальн­а змагацца – няма адназначна­га рэцэпту. Раз у месяц іх выклікаюць на прафілакты­чныя гутаркі на камісію ў сельвыканк­ам. Ранкам яны прыходзяць яшчэ цвярозыя, а пасля камісіі вечарам – зноў п’яныя. Адзначала Аксана Мялік, што большае выпадкаў, калі співаюцца пенсіянеры. Пачынаюць па чарачцы, адзначаючы тое-сёе з пенсіі, а неўзабаве бяруць бутэлечку-другую. Раней перабраўшы­х градус забіралі ў медвыцвярэ­знік і пракапвалі. Лячэнне сёння ў бальніцы – платнае, а за асацыяльны­х хто заплаціць? Са дна ўзняцца вельмі-вельмі складана – чалавек страчвае чалавечы воблік, усе яго думкі не як кінуць піць, а дзе знайсці запаветныя 100 грамаў. Так і жыве па нахільнай, пакуль не прападзе.

Алкагалізм – гэта хвароба. Медыцынска­я, грамадская і духоўная. І зрух у бок спынення яе маштабу магчымы толькі ў тым выпадку, калі намаганні будуць агульныя, а меры больш жорсткія.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus