Цэнзурны кантроль тэлебачання БССР
цэнзура ў ссср мела татальны характар і можа разглядацца як частка дзяржаўнай палітыкі, грамадскага жыцця і адначасова цалкам самастойны сацыяльны феномен. існаванне цэнзуры як у вузкім (праца галоўліта), так і ў шырокім сэнсе – сістэматычная дзейнасць партыйных і дзяржаўных інстытуцый па абмежаванні доступу да інфармацыі можна праілюстраваць прыкладам кантролю, усталяванага ў савецкім саюзе над найважнейшым відам электронных смі – тэлебачаннем.
1студзеня 1956 года адбылася першая перадача Мінскага тэлецэнтра на вуліцы Камуністычнай, які падпарадкоўваўся Галоўнаму ўпраўленню радыёінфармацыі Міністэрства культуры БССР. У той дзень першыя беларускія тэлегледачы ўбачылі кіначасопіс «Навіны дня» і мастацкі фільм «Пакаленне пераможцаў». Першапачаткова перадачы выходзілі толькі ў вячэрні час. У суботу вяшчанне пачыналася з традыцыйнага мультфільма ў 18.00. Па нядзелях яно падзялялася на дзённае і вячэрняе, пачыналася ў 14.00 і завяршалася ў 21.00. Усе дыктары размаўлялі па-беларуску [1, с. 32].
Тэхналогія падрыхтоўкі перадач да тэлеэфіру была наступная. Стваральнік перадачы павінен быў загадзя (ад двух тыдняў да двух месяцаў – у залежнасці ад тыпу перадачы) прадставіць у аддзел выпуску мікрафонную папку – надрукаваны на машынцы падрабязны сцэнарый. Перад эфірам мікрафонную папку трэба было абавязкова зацвердзіць у стыліста, дырэктара праграм, дырэктара студыі і, нарэш- це, у супрацоўніка цэнзурнага ведамства – Галоўліта БССР. Падобная складаная сістэма на практыцы часта давала збоі, якія павінен быў урэгулёўваць адказны выпускаючы (штосутачна прызначаўся з рэдакцыі выпуску), які адказваў за ўсё, што адбывалася ў эфіры на працягу яго дзяжурства. ім жа, як правіла, афармляўся канчатковы варыянт тэксту для дыктара. Часта тэксты змяняліся ў апошнюю хвіліну па званку «зверху».
20 лістапада 1958 года выйшла пастанова ЦК КПБ «Аб рабоце Мінскай студыі тэлебачання», дзе адзначаўся шэраг істотных недахопаў у працы студыі (нізкі ўзровень грамадска-палітычных праграм, слабае адлюстраванне рэгіянальных падзей, невысокі мастацкі ўзровень перадач) [2, арк. 17]. Гэта пастанова была падрыхтавана па матэрыялах аддзела прапаганды і агітацыі ЦК, які ўважліва сачыў за зместам перадач Мінскай студыі тэлебачання. Перш за ўсё партыйных функцыянераў цікавілі, канешне, матэрыялы з ідэалагічнай асновай. У адной з падобных перадач, якая прайшла ў эфіры 3 снежня 1963 года і мела назву «Як я стаў атэістам», былы настаяцель Пакроўскай царквы, а падчас трансляцыі перадачы фрэзероўшчык Гродзенскага велазавода Бандарук заклікаў веруючых адмовіцца ад Бога. Якасць антырэлігійнай прапаганды не задаволіла партыйных ідэолагаў. «На працягу 25 хвілін герой перадачы манатонна пераказваў прапісныя ісціны, прыводзіў няпэўныя факты, якія наўрад ці ўздзейнічалі на веруючых» – адзначалася ў аналітычнай запісцы інструктара аддзела [3, арк. 20].
Не меншую ўвагу партыйнае кіраўніцтва звяртала на крытыку ў тэлеэфіры. У лістападзе 1963 года ў аддзеле прапаган-