Вяртанне да мовы сэрца
як зберагчы нацыянальную культуру ў эпоху глабалізацыі? гэтым заклапочаны сёння многія краіны. відавочна, што і беларусь далучаецца да эканамічных альянсаў, міжнародных навуковых і культурных праграм. але ж непахісным для яе застаецца трывалы падмурак, створаны нашымі продкамі, – наша спадчына. як падкрэсліў у сваім выступленні на 42-м з’ездзе брсм Прэзідэнт беларусі аляксандр лукашэнка: «культура – вось што робіць беларуса беларусам, а не проста «тутэйшым», у якім бы пункце зямнога шара ён ні знаходзіўся. не толькі наша найбагацейшая спадчына: літаратура, музыка, архітэктура – але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны помніць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць». менавіта пісьмовай і літаратурнай спадчыны беларускага народа датычацца вынікі даследавання, якое стала асновай доктарскай дысертацыі «лацінамоўны ліра-эпас у полілінгвістычнай літаратуры беларусі XVI–XVII стагоддзяў: традыцыя, гісторыка-эстэтычная эвалюцыя» прафесара кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта бду жанны вацлаваўны некраШэвіЧ-кароткаЙ.
кам сярэднявечнага ўкладу жыцця. Амаль да канца XVIII стагоддзя яна была яшчэ і мовай літаратуры.
Некаторыя функцыі латыні захаваліся і да нашых дзён. Так, лацінская мова паранейшаму невычэрпная крыніца папаўнення тэрміналогіі ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Без яе і сёння не абысціся гісторыкам, філосафам, юрыстам і мастацтвазнаўцам: засталося мноства лацінскіх надпісаў, лацінамоўных літаратурных крыніц.
Для большасці беларускіх студэнтаў знаёмства з лацінскай мовай звычайна пачынаецца з першага курса ВНУ. Так склалася і ў Жанны Вацлаваўны НекрашэвічКароткай. Латынь спачатку стала прадметам яе зацікаўленасці як студэнткі. На філалагічным факультэце БДУ Жанна ў свой час вучылася адразу па дзвюх спецыяльнасцях: руская філалогія і класічная філалогія. Менавіта тады адкрыла для сябе хараство лацінскай мовы, асабліва паэзіі, якую пачала вывучаць з лепшых твораў вядомых паэтаў не толькі Старажытнага Рыма, але і Беларусі – тытанаў эпохі Рэнесансу Мікалая Гусоўскага і Яна Вісліцкага.
– Сапраўды, менавіта ў студэнцкія гады ў мяне з’явілася такая свядомая зацікаўленасць лацінскай мовай і літаратурай, – распавядае Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая. – Шчыра прызнацца, спачатку планавала ісці