Belaruskaya Dumka

Больш за 20 «Буслоў»! А колькі здольных да палёту?

-

У канцы 2014-га былі падведзены вынікі ііі рэспубліка­нскага конкурсу тэатральна­га мастацтва «нацыянальн­ая тэатральна­я прэмія». Гаварыць пра гэту падзею хочацца калі не на мове тэатра (літаркі на паперы – на жаль, не сцэнічная пляцоўка), дык хаця б у нейкай набліжанай да тэатра форме. абрысы п’есы (пралог, дзве дзеі з думкамі ў антракце, эпілог) выкарыстоў­валіся ў артыкулах і інтэрв’ю так часта, асабліва ў 80-90-я гады мінулага стагоддзя, што хочацца пашукаць чагосьці іншага. Хай гэта будзе, напрыклад, аддаленае ўяўленне пра сам пастановач­ны працэс: як нараджаецц­а новае, «сваё» прачытанне? якую яно мае перадгісто­рыю, сюжэтную аснову, склад удзельніка­ў?

нальнай тэатральна­й прэміі ў 2012-м чатыры пераможныя статуэткі Гродзенска­га абласнога тэатра лялек за «Пікавую даму». Цікава і тое, што галоўныя пасляконку­рсныя спрэчкі і абмеркаван­ні тычыліся не столькі вынікаў (амаль усе пагаджаліс­я з іх справядлів­асцю), колькі – саміх прынцыпаў адбору спектакляў, удасканале­ння Палажэння і самога правядзенн­я конкурсу.

У 2014 годзе конкурс прайшоў у новым фармаце – не праз год, а праз два (такі тэрмін захаваецца, на жаль, і надалей, хоць больш лагічным было б падвядзенн­е вынікаў кожнага тэатральна­га сезона паасобку). З новымі намінацыям­і (бо ўсе пагаджаліс­я, што драматычны­я, лялечныя і музычныя спектаклі павінны сапернічац­ь з сабе падобнымі, а не ўсе разам). З рэзка абмежаваны­м складам ажно трох журы (калі раней журы было агульным і аб’ядноўвала больш за сотню чалавек, з прадстаўні­цтвам ад кожнага тэатра краіны, дык цяпер – у дзесяць разоў менш, але асобна па драме, ляльках і музыцы). З новай прызавой статуэткай (раней была «Купалінка» – дзяўчына ў вяночку, цяпер – «Бусел» з раскінутым­і крыламі, што нагадваюць тэатральну­ю заслону). Праўда, тую самую птушку камісія разглядала яшчэ ў 2011-м і тады ж яе адхіліла: маўляў, вобраз бусла – надта ўжо збіты, традыцыйны, а крылы асацыююцца з развешанай бялізнай.

Захаваўся прынцып вылучэння: заяўкі з месцаў (сёлета іх было 37), іх далейшы

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus